На Мінскім моры каля 50 рыбакоў апынуліся адрэзанымі ад берага

На Мінскім моры каля 50 рыбакоў апынуліся адрэзанымі ад берага

Паўсотні рыбакоў на Мінскім моры апынуліся адрэзанымі ад берага паўметровай расколінай, інфармуюць "Мінск-Навіны".

Інцыдэнт адбыўся паблізу гатэля "Юнацтва", на другім беразе ад ратавальнай станцыі "Заслаўе-2", каля 15-й гадзіны. На месцы здарэння працуюць спецыялісты Мінскай гарадской арганізацыі Таварыства ратавання на вадзе (ОСВОД). Яны ўжо змаглі даставіць на сушу чатырох рыбакоў.