На масласыраварні ў Слоніме адбыўся выхлап газападобнага аміяку (відэа)
На шчасце, пацярпелых няма.
Здарэнне адбылося каля 9-й гадзіны вечара 3 снежня, паведамляе прэс-служба МНС. Машыніст кампрэсарнай па прамой лініі сувязі паведаміў выратавальнікам пра аварыю ў галоўным вытворчым корпусе цэха.
Усталявана, што ў выніку скачку напругі электраэнергіі адбыўся прыпынак кампрэсара і выхлап газападобнага аміяку ў памяшканні кампрэсарнага ўчастку вытворчага цэха. Цэх прыбудаваны да галоўнага вытворчага корпуса.
Да прыбыцця выратавальнікаў абслуговы персанал у колькасці 10 чалавек самастойна пакінуў вытворчы цэх і кампрэсарны ўчастак. Вакол кампрэсарнага ўчастку выратавальнікі зладзілі загараджальную вадзяную завесу з выкарыстаннем трох распыляльнікаў.
Праз паўтары гадзіны замеры паказалі, што ўтрыманне аміяку не перавышае гранічна дапушчальныя нормы. У выніку інцыдэнту пацярпелых людзей няма.

Фота — mchs.gov.by