На Лоеўшчыне перакуліўся аўтамабіль з 2-гадовай дзяўчынкай
Здарэнне адбылося 8 лютага каля вёскі Перадзелка.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, не месцы здарэння выратавальнікі пабачылі перакулены аўтамабіль Рэно Меган Сцэнік. У аўтамабілі ехалі чатыры чалавекі — два дарослыя і двое дзяцей. У выніку здарэння ў салоне аўтамабіля Рэно апынулася заблакаванай 2-гадовая дзяўчынка.
Работнікі МНС дасталі яе з аўтамабіля і перадалі медыкам з дыягназам "закрытая чэрапна-мазгавая траўма". Дарослыя і другое дзіця не пацярпелі, яны самастойна эвакуяваліся з аўтамабіля да прыбыцця выратавальнікаў.

Фота — mchs.gov.by