На Лагойшчыне сутыкнуліся два грузавікі з расійскімі нумарамі (фота)

Сутыкнуліся два сядзельныя цягачы “Вольва” і “Рэно”, абодва з расійскімі нумарамі, інфармуе прэс-служба МНС.



Кіроўцы “Вольва” ратавальнікі даставалі з аўтамабілю пры дапамозе гідраўлічнага інструменту. З траўмамі рознай ступені цяжкасці мужчына дастаўлены ў Лагойскую цэнтральную раённую лякарню. Кіроўца “Рэно” ад шпіталізацыі адмовіўся.