На кожнага беларуса прыходзіцца па 4 тысячы долараў знешняй пазыкі
Долары / Еўрарадыё
Па 4 тысячы долараў знешняй пазыкі прыходзіцца на кожнага жыхара Беларусі. Агулам нашая краіна мусіць вярнуць замежным крэдыторам 36,7 млрд долараў.
Крыху цешыць, што валавы доўг знізіўся да 49,6%. Напачатку года ён складаў 54,4%.
Але выглядае, што ўлады не надта збянтэжаныя гіганцкай запазычанасцю. І вяртаць яе не спяшаюцца. Напрыклад, сёлета ўрад пастанавіў выплаціць заробкі супрацоўнікам Мінлясгасу на 8,7 млн рублёў грашыма, якія планавалі скіраваць якраз на пагашэнне знешняй пазыкі.