На “кітайскім” стадыёне дагулялі матч, які ў красавіку быў перапынены з-за снегу

18 чэрвеня Нацыянальны стадыён прыняў першы матч Вышэйшай лігі / "Нёман"
У Мінску на Нацыянальным стадыёне дагулялі матч трэцяга тура чэмпіянату Беларусі па футболе, які быў перапынены ў красавіку з-за моцнага снегападу.

Мінскае “Дынама” і “Нёман” пачалі матч з 13-й хвіліны. У першым тайме нешматлікія гледачы ўбачылі толькі адзін небяспечны момант.
У другім тайме “Нёман” выйшаў наперад — 0:1. Гаспадары маглі зраўнаваць лік, але дынамаўскі футбаліст з выгаднай пазіцыі не здолеў адправіць мяч у браму.
Пасля гэтай гульні мінскае "Дынама" працягвае адставаць на шэсць ачкоў ад лідара чэмпіянату — “МЛ Віцебск”. Але цяпер у каманд роўная колькасць згуляных матчаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.