"Тарпеда-БелАЗ" разграміла "Мінск", БАТЭ ўпершыню дома прапусціў 5 мячоў

БАТЭ

14 чэрвеня адбыліся тры матчы ў Вышэйшай лізе / БАТЭ

У Мінску матчам "гараджан" супраць "Тарпеда-БелАЗ" распачаўся другі дзень 12-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. "Аўтазаводцы" разграмілі "Мінск" з лікам 5:1.

У Слуцку мінскае "Дынама" з мінімальнай перавагай — 0:1 — перамагло мясцовы "цукровы" клуб.

У Барысаве "Нёман" знішчыў БАТЭ з лікам 5:1. Барысаўчане раней ніколі не прапускалі столькі мячоў у хатніх гульнях чэмпіянату Беларусі ў Вышэйшай лізе. У 2004 годзе ад "Шахцёра" таксама было пяць мячоў, але тады на стадыёне ў Салігорску.

15 чэрвеня 12-ы тур завершыцца яшчэ трыма сустрэчамі:

"Нафтан" — "Славія"

"Іслач" — "МЛ Віцебск"

"Віцебск" — "Смаргонь"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.