На каталіцкім фэсце на Пастаўшчыне выступілі "Рэха" і "Гарадскі вал" (фота)

Падчас набажэнства ксёндз Мікалай Ліпскі асвяціў школьныя прылады і блаславіў дзяцей і настаўнікаў. Пасля імшы адбыўся канцэрт на пляцоўцы каля касцёла. На ім выступілі бард Аляксей Жбанаў, які напісаў гімн Лучая, гурты “Рэха” і “Гарадскі вал”, эстрадны артыст Мікіта Фаміных і Зміцер Корсак, якога называюць “залатым акардэонам Беларусі”.

Не зважаючы на дождж, на канцэрт прыйшло шмат гледачоў. 

Зміцер Корсак

Гурт "Рэха"

Мікіта Фаміных

Гурт "Гарадскі вал"

Аляксей Жбанаў