На Камчатцы знік верталёт Мі-8. На борце маглі знаходзіцца 22 чалавекі
Верталёт Мі-8 знік на Камчатцы / rossaprimavera.ru
Верталёт Мі-8 на Камчатцы здзяйсняў пералёт з пляцоўкі ў раёне вулкана Вачкажэц на пляцоўку Мікалаеўка, але ў прызначаны час экіпаж не выйшаў на сувязь. На борце знаходзяцца 19 турыстаў і тры члены экіпажа.
Аблёт тэрыторыі не прынёс выніку, перашкодзіла нізкая воблачнасць, паведаміў губернатар Камчацкага краю Уладзімір Соладаў. Цяпер даліну ракі Быстрая, уздоўж якой павінен быў рухацца верталёт, абследуюць дзве наземныя групы, аднак у раёне хутка цямнее і пагаршаюцца ўмовы надвор'я.