На Камароўцы канфіскавалі буйную партыю чырвонай ікры
Пазапланавую праверку зладзілі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў і Міністэрства па падатках і зборах.
Іх "уловам", як піша "Ежедневник", сталі 15,6 кг чырвонай ікры на суму больш як 25 мільёнаў рублёў.
Выявілася, што на ікру не было дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць увозу і якасць партыі тавару. Ікра набывалася ў Расіі для далейшай рэалізацыі ў Беларусі.
Максімальнае пакаранне, якое пагражае парушальнікам, — штраф на 6,5 млн рублёў (50 базавых велічыняў) з канфіскацыяй тавараў.