На хімічным заводзе ў Японіі адбыўся выбух (відэа)
Выбух на хімічнай фабрыцы адбыўся ў цэнтральнай частцы Японіі, піша "СБ. Беларусь сегодня" са спасылкай на японскія інфармагенцтвы. Трагедыя адбылася на заводзе Arakawa Chemical Industries Ltd. у горадзе Фудзі недалёка ад вядомай горы.
На прадпрыемстве пасля выбуху пачаўся пажар. Жыхары бліжэйшых дамоў эвакуяваныя.
Паведамляецца, што пры здарэнні загінуў адзін чалавек, з адзінаццаці траўмаваных і параненых трое знаходзяцца ў цяжкім стане.
Завод, на якім адбыўся выбух, выпускае хімічныя рэчывы для вытворчасці паперы і атраманту для друкарак.
化学工場から爆発したんやが pic.twitter.com/KCgBqEYXsY
— にしなか (@nishinaka2478) November 30, 2017