На Гродзеншчыне вайскоўцы трэніраваліся падрываць масты
Працуюць сапёры / t.me/zapadny_rubesz/
У Гродзенскай вобласці ў памежных раёнах вайскоўцы трэніраваліся падрываць масты. У трэніроўцы былі задзейнічаны байцы інжынерна-сапёрнага батальёна 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады. Яны паспяхова падрыхтавалі адзін з жалезабетонных мастоў да падрыву. Такая неабходнасць можа ўзнікнуць толькі падчас вайны.