На дарогах Гродзеншчыны з'явіліся блокпасты
Праверка на дарозе / t.me/zapadny_rubesz/
На дарогах Гродзеншчыны з'явіліся блокпасты. Іх арганізавалі ў памежных раёнах. Дзяжураць там вайскоўцы 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады і ўдзельнікі тэрабароны, "з прыцягненнем супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і пагранічнай службы". Яны знаходзяцца непасрэдна на блокпастах і ў "засадах", арганізаваных у найбліжэйшым лесе. У кіроўцаў аўтамабіляў правяраюць дакументы.