На Гомельшчыне кіроўца легкавіка ўрэзаўся ў грузавы цягнік (фота)
Здарэнне адбылося сёння ўначы ў Калінкавічах. Кіроўца іншамаркі загінуў.
Трагічны інцыдэнт адбыўся ў 1.30 на нерэгуляваным чыгуначным пераездзе ў межах горада. 42-гадовы кіроўца аўтамабіля "Нісан-Альмера" выехаў на пераезд, не пераканаўшыся ў бяспецы, інфармуе БЕЛТА. У выніку ён сутыкнуўся з другім грузавым вагонам з галавы манеўровага цягніка.
У выніку ДТЗ кіроўца аўтамабіля атрымаў цялесныя пашкоджанні, ад якіх памёр у Калінкавіцкай цэнтральнай раённай лякарні.


Фота — auto.onliner.by