На галоўрэда "Віртуальнага Брэста" пачалі крымінальную справу
На галоўнага рэдактара сайта "Віртуальны Брэст" пачалі крымінальную справу з ініцыятывы ГУБАЗіКа, паведамляе прэс-служба МУС.
Па звестках міліцыі, 48-гадовы Андрэй Кухарчык стварыў "тэлеграм-чат "Абмяркоўваем небяспечны Брэст", дзе распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы і публікаваў абразы на адрас дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь".
На журналіста пачалі справу за за абразу прадстаўніка ўлады. Суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў згаданы чат экстрэмісцкім.