На дапамогу мігрантам ЕС вылучыць 700 тысяч еўра
ЕС вылучыць 700 тысяч еўра на дапамогу мігрантам, якія знаходзяцца на беларуска-польскай і беларуска-літоўскай межах, паведамляе Еўракамісія.
Паведамляецца, што 200 тысяч еўра з гэтай сумы будуць патрачаныя праз структуры Чырвонага Крыжа, у тым ліку і праз Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа. На астатнія 500 тысяч еўра для мігрантаў закупяць гуманітарную дапамогу.