На чэмпіянаце свету па футболе адбылася першая сенсацыя
Аргенціна — Саудаўская Аравія / reuters.com
На чэмпіянаце свету па футболе першая сенсацыя. Зборная Аргенціны прайграла Саудаўскай Аравіі — 1:2. Адзіны гол у аргенцінцаў з пенальці забіў Ліянэль Месі.
Да гэтага зборная Аргенціны не прайгравала 36 матчаў запар.
У групе "С" таксама гуляюць зборныя Польшчы і Мексікі.