На "Беларуськаліі" — чарговыя траўмы ў двух рабочых?
У сацыяльнай сетцы "ВКонтакте" з'явілася паведамленне пра надзвычайнае здарэнне на "Беларуськаліі" ў Салігорску. Паведамляецца, што два рабочыя зваліліся з вышыні. Медыкі аказваюць ім дапамогу, стан пацярпелых удакладняецца.
Паводле непацверджанай інфармацыі, у аднаго з пацярпелых пашкоджаны пазваночнік, а ў другога — пералом нагі.
Дарэчы, за апошнія сем дзён гэта трэці няшчасны выпадак на "Беларуськаліі". 14 лістапада ў шахце горная тэхніка раздушыла 22-гадовага машыніста. 15 лістапада, як пісаў kurjer.info, пры абвале страхі ў шахце трэцяга рудаўпраўлення зменнаму майстру прыціснула ногі і пашкодзіла таз, яго забрала хуткая дапамога. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, пацярпелы мужчына трапіў у рэанімацыю.