На "Беларуськаліі" абваліўся пралёт галерэі
На чацвёртым рудаўпраўленні "Беларуськалію" абваліўся пралёт галерэі. Як пішуць салігорцы ў сацсетках, ён абрынуўся проста на ўнутраны праезд на тэрыторыі прадпрыемства.
На шчасце, абышлося без чалавечых ахвяраў.
Як паведамлялася раней, 30 траўня на рудніку “Беларуськалія” загінуў брыгадзір Анатоль Эгіптэ.