На амбасаду Беларусі ў Італіі напалі людзі з "самаробнымі выбуховымі прыладамі"
МЗС Беларусі сцвярджае, што на будынак амбасады ў Італіі зранку 9 сакавіка быў здзейснены напад з "самаробнымі выбуховымі прыладамі".
Невядомыя людзі запалілі іх і кінулі на тэрыторыю амбасады. Выбух адной з прыладаў адбыўся каля газавай трубы будынка. Яшчэ адна прылада не выбухнула, перадае БЕЛТА.
Італьянскія СМІ пацвярджаюць гэты факт. "Corriere della sera" піша, што пры здарэнні ніхто не пацярпеў. Ахова амбасады будзе ўзмоцненая.