На 15 сутак арыштавалі экс-рэдактара "Бобруйского курьера" Анатоля Санаценку

Анатоль Санаценка
Былога галоўнага рэдактара рэгіянальнай газеты "Бобруйский курьер" Анатоля Санаценку арыштавалі на 15 сутак.
Журналіста затрымалі ў Бабруйску 28 сакавіка. Дома ў яго правялі ператрус, паведамляе прэс-служба БАЖ.
Адміністрацыйны суд над Санаценкам адбыўся 31 сакавіка. Вінавацілі яго імаверна паводле арт. 19.11 КаАП РБ ("Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць"). Яіу прысудзілі 15 сутак арышту.
Раней Санаценку затрымлівалі ў верасні 2022 года. Яго двойчы судзілі, абвінаваціўшы ў "распаўсюдзе экстрэмізму". За кратамі журналіст правёў 30 сутак.
Тады ж Мінінфармацыі заблакавала доступ да сайта "Бобруйского курьера". А суд Бабруйскага раёна і горада Бабруйска прызнаў матэрыялы сайта экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй. Пасля гэтага выданне перастала існаваць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.