Мужчына здаў у ламбард тэлевізар, каб схадзіць на спатканне
Мужчыну дастаў тэлевізар? / Еўрарадыё
Жыхар Менска вынес з дому тэлевізар і здаў яго ў ламбард. Прапажу заўважылі бацькі-пенсіянеры, з якімі ён пражываў, і звярнуліся ў міліцыю.
"Заробленыя" грошы мужчына збіраўся пусціць на спатканне з каханай, але план праваліўся — яго затрымалі.
Вядома, што мужчыне 40 гадоў, ён нідзе не працуе, раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, у тым ліку за маёмасныя злачынствы.
За крадзеж узбуджаная крымінальная справа.