МУС Беларусі: у нядзелю затрымалі 774 чалавекі

МУС Беларусі ў панядзелак агучыў сваю статыстыку па пратэстах у нашай краіне ў нядзелю. Сілавікі налічылі 28 пратэстных акцый. У сталіцы яны пабачылі толькі 15 тысяч пратэстоўцаў, хаця іх было каля 100 тысяч (пра гэта сведчыць і відэа з пратэстаў). Яшчэ 7 тысяч чалавек, як сцвярджае міліцыя, выйшлі на вулічныя акцыі ў іншых гарадах.
У нядзелю "за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах" затрымалі 774 чалавекі (з іх у Мінску — больш за 500 чалавек). За кратамі пакінулі 544 чалавекі, іх будуць судзіць.
У МУС паведамілі пра тры службовыя аўтамабілі сілавікоў, пашкоджаныя ў Наваполацку, пра сарваныя відэарэгістратары ў міліцыянераў Віцебску і Магілёве. Згадваецца выкарыстанне вадамёту ў Брэсце для разгону пратэстоўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.