МТЗ падчас санкцый збіраецца адкрываць новыя вытворчыя цэхі
МТЗ "свабодных плошчаў не хапае" / vk.com/belarustractors_official
Мінскі трактарны завод падчас санкцый збіраецца адкрываць два новыя вытворчыя цэхі. Першы з іх прызначаны для апрацоўкі дэталяў. Яго збіраюцца ўзвесці на базе аднаго з складоў. А для другога, больш буйнога, "свабодных плошчаў не хапае". Таму яго плануюць будаваць у індустрыяльным парку "Вялікі камень", ён будзе спецыялізавацца на вытворчасці дэталяў "для новай тэхнікі" (у прыватнасці, для мадэрнізаваных трактароў і мадэлі 2023 года).
Першы намеснік гендырэктара Сяргей Аўраменка кажа пра "аглядную будучыню", калі можа быць рэалізаваны гэты праект. Колькі ён запатрабуе фінансавых сродкаў, не ўдакладняецца. Магчыма, надзеі на расійскае фінансаванне.