Мокры снег і парывісты вецер прагназуюць у Беларусі ў пятніцу
У пятніцу чакаецца парывісты вецер і мокры снег / pixabay.com
У пятніцу, 22 снежня, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, удзень — з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — снег, мокры снег, дождж. Месцамі будзе слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні парывісты, месцамі (а ўначы па паўднёва-заходняй палове краіны ў многіх раёнах) моцны парывісты — да 15-18 метраў за секунду. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
На працягу сутак тэрмометры пакажуць ад -1 да +4.