Мокры снег і каля нуля: прагноз надвор'я на 2 сакавіка

Надвор'е ў Беларусі / pixabay.com
Нягледзячы на надыход каляндарнай вясны, надвор'е ў Беларусі застаецца зімовым. Сіноптыкі абяцаюць 2-га сакавіка мокры снег і галалёдзіцу. А тэмпература ўночы можа сысці ў мінус.
У нядзелю, 2 сакавіка ў Беларусі чакаюцца туман і мокры снег уперамешку з дажджом. У асобных раёнах — слабы галалёд.
Уночы паветра астыне да -4 градусаў. А ўдзень будзе ад 1 да 7 градусаў вышэй за нуль. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.