Моцныя дажджы, навальніцы і вецер — якой будзе нядзеля 4 траўня

Навальніца над Мінскам

Навальніца над Мінскам / Еўрарадыё

Дажджы, навальніцы і моцны парывісты вецер — такой будзе нядзеля 4 траўня ў Беларусі.

Згодна з сіноптыкамі, дажджы чакаюцца ноччу па паўднёвым захадзе, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны. Месцамі дажджы будуць моцнымі, разам з навальніцамі. Вецер — пераменлівы, умераны, днём парывісты, месцамі моцны парывісты, 15-20 м / с. Уначы і раніцай у асобных раёнах верагодны слабы туман. Атмасферны ціск у начныя гадзіны будзе падаць, днём расці.

Тэмпература паветра ўначы — +3 +9, па поўдні — ад 10 да 14 градусаў цяпла. Днём — ад +10 па поўначы і да +24 па паўднёвым усходзе.

Дарэчы, у ноч на 6 траўня на большай частцы Беларусі чакаюцца замаразкі ад нуля да -5-ці. Сіноптыкі называюць гэта небяспечнай гідраметэаралагічнай з'явай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.