Моцныя дажджы чакаюцца ў аўторак на большай частцы тэрыторыі Беларусі

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота

У аўторак, 27 траўня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі чакаюцца моцныя дажджы. Удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.

Уначы і зранку месцамі па краіне прагназуецца слабы туман. Вецер будзе пераменных кірункаў — ад слабога да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад +7 па захадзе да +16 градусаў па ўсходзе краіны. Удзень паветра прагрэецца да 13-19 градусаў вышэй за нуль, у заходніх і ўсходніх раёнах Беларусі прагназуецца 20-25 градусаў цяпла.

Моцныя дажджы чакаюцца ў аўторак на большай частцы тэрыторыі Беларусі
Прагноз надвор'я на 26 траўня / Белгідрамет
Моцныя дажджы чакаюцца ў аўторак на большай частцы тэрыторыі Беларусі
Прагноз надвор'я на 26 траўня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.