“МЛ Віцебск” лёгка перамог "Нафтан", "Тарпеда-БелАЗ" здабыло першую перамогу
12 красавіка адбыліся тры матчы чацвёртага тура чэмпіянату Беларусі ў Вышэйшай лізе / "МЛ Витебск"
У суботу прайшлі тры гульні Вышэйшай лігі беларускага футболу. У Наваполацку мясцовы "Нафтан" буйна прайграў "МЛ Віцебск" — 0:3.
У Жодзіне "Тарпеда-БелАЗ" здабыло першую перамогу, перайграўшы "Арсенал" з лікам 2:1. Для "Арсенала" гэта першае паражэнне ў цяперашнім чэмпіянаце.
У Барысаве БАТЭ і "Гомель", гуляючы ў рэтраформе, згулялі сумную безгалевую нічыю — 0:0.
Чацвёрты тур завершыцца 13 красавіка трыма матчамі:
ФК "Мінск" — ФК "Маладзечна"
"Славія" — "Дынама-Мінск"
"Дынама-Брэст" — ФК "Смаргонь"