"Мінсктранс" таксама прыпыняе некалькі рэйсаў у Вільню

Аўтобус "Мінсктранс", ілюстрацыйнае фота

Аўтобус "Мінсктранс", ілюстрацыйнае фота / TUT.by

Следам за літоўскай кампаніяй Eurolines аб прыпыненні часткі рэйсаў паміж Мінскам і Вільняй заявіла беларуская кампанія "Мінсктранс".

Адмены пачнуцца з 14 жніўня і працягнуцца "да атрымання неабходных дазвольных дакументаў".

Кампанія прыпыняе рэйсы, якія адпраўляюцца з Мінска ў 1:50, 10:20 і 12:00. Таксама адмяняюцца рэйсы з Вільні ў 8:00, 17:30 і 18:00.

Як паведамлялася раней, першай пра адмену часткі рэйсаў паміж Мінскам і Вільняй заявіла кампанія Eurolines. На перыяд з 11 па 18 жніўня кампанія пакінула толькі па тры штодзённыя рэйсы з Мінску і Вільні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.