Буйны перавозчык адмяніў частку рэйсаў паміж Мінскам і Вільняй

Рэйсы з Мінска ў Вільню адмянілі на тыдзень / Eurolines
Літоўскі аўтобусны перавозчык Eurolines адмяніў частку рэйсаў паміж Мінскам і Вільняй. Пад адмену трапілі тры чвэрці рэйсаў з 11 па 18 жніўня.
Гэта датычыць аўтобусаў, якія адпраўляюцца з Вільні ў 5:30, 6:00, 7:20, 10:30, 11:30, 12:30 і 13:30, а таксама ў 14:30, 15:00 і 21:30.
З Мінска адмененыя рэйсы на 5:30, 6:00, 6:30, 12:40, 13:00 і 13:50, а таксама на 17:00, 18:00, 19:00 і 20:40.
У выніку ў раскладзе на гэты тыдзень засталіся толькі па тры рэйсы на дзень. З Вільні аўтобусы будуць адпраўляцца ў 6:40, 9:00 і 13:00, а з Мінска — у 14:20, 16:00 і 20:00.
Прычынай скасавання рэйсаў кампанія-перавозчык назвала вайсковыя вучэнні. Аднак у профільных тг-каналах пішуць, што ў кампаніі ўзніклі праблемы з дакументамі і некалькі рэйсаў развярнулі ў Мядзінінкаі, адзначае Infotrans Media Belarus.
Перавозчыкі абяцаюць цалкам вярнуць грошы за квіткі на адмененыя рэйсы. У кампаніі кажуць, што працуюць над развязаннем пытання па аднаўленні рэйсаў.
Дарэчы, "Мінсктранс" ды іншыя беларускія перавозчыкі рэйсы не адмянялі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.