Мінскія ратавальнікі дасталі з каналізацыі дзевяць качанятак
Здарэнне адбылося на праспекце Пераможцаў каля гатэля "Вікторыя".
Незвычайны выклік атрымалі мінскія ратавальнікі 11 чэрвеня. На праспекце Пераможцаў каля гатэля "Вікторыя" праз краты ліўнёўкі праваліліся дзевяць качанятаў. Мамы-качкі побач з дзеткамі не апынулася. Піск качанятак пачулі мінакі, якія і выклікалі ратавальнікаў.
Калі б не яны, птушанят знесла б вадой ці яны памерлі б у каналізацыі без ежы, піша "Комсомольская правда".
Ратавальнікі дасталі ўсіх дзевяцярых качанятак і выпусцілі ў Камсамольскае возера.

Фота — mchs.gov.by