Мінскі дынамавец Джэф Плат вучыць тэкст гімна Рэспублікі Беларусь
Хакеіст кажа, што ўжо вывучыў палову тэксту.
Пра гэта нападнік мінскага "Дынама" распавёў прадчас сваёй онлайн-канферэнцыі на форуме pressball.by. Па словах Плата, пытанне пра веданне дзяржаўнага гімна, зададзенае яму ў інтэрв'ю пару месяцаў таму, вельмі збянтэжыла. Тады хакеіст і вырашыў вучыць гімн.
"Цяпер у кожнай гульні буду імкнуцца праспяваць хоць бы першыя чатыры радкі і апошнія два", — кажа Плат. Па словах хакеіста, у гульнях за зборную, калі будзе ўздымацца нацыянальны сцяг, гэта дадаткова згуртуе яго з камандай. Праўда, заўзятары адзначаюць, што самі беларускія хакеісты дзяржаўнага гімна не ведаюць, калі меркаваць па іх паводзінах на міжнародных чэмпіянатах.
Нагадаем, што ў лютым 2012 года спартовец атрымаў беларускае грамадзянства.
Фота — fanatico.ru