Мінская міліцыя шукае мужчыну, які забраў з крамы чужога сабаку
Мінская міліцыя шукае мужчыну, які забраў з крамы чужога сабаку. Гэта ёркшырскі тэр'ер па мянушцы Мікі. Здарэнне адбылося 1 ліпеня ў 17:35 па вуліцы Нёманская, 46. Сабака быў прывязаны да парэнчаў крамы. Мужчына яго адшпіліў і забраў з сабой. Ён патрапіў на камеру відэаназірання.
Ёркшырскі тэр'ер па мянушцы Мікі