Мінскае "Дынама" зноў абыграла "Спартак" і выйшла ў плэй-оф

Сэм Энас

Сэм Энас / hcdinamo.by

Мінскае "Дынама" зноў абыграла ў чэмпіянаце КХЛ маскоўскі "Спартак" — 2:1 (2:0, 0:1, 0:0). Дзве шайбы ўжо ў першым перыядзе закінуў Сэм Энас (на 16 і 17-й (з буліта) хвілінах). Адам Ружычка на 24-й скараціў разрыў да мінімуму. У далейшым лік не змяніўся.

Дынамаўцы датэрмінова выйшлі ў плэй-оф!

2 сакавіка мінскае "Дынама" прымае СКА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.