Мінскае "Дынама" згуляе на старце ў Лізе Еўропы з літоўскім "Круоя"

Сапернік дынамаўцаў у 1-м кваліфікацыйным раўндзе клуб "Круоя" базуецца ў горадзе Пакруоіс. У чэмпіянаце Літвы каманда займае пятае месца (22 ачкі пасля 16 матчаў) сярод дзевяці ўдзельнікаў. У апошніх матчах "Круоя" атрымала перамогі — 4:3 у гасцях над "Шаўляем" і на сваім полі — 2:0 над клайпедскім "Атлантасам".

Першы матч пройдзе 4 ліпеня ў Вільні, а гульня ў адказ — 11 ліпеня на мінскім стадыёне "Трактар".
 

У выпадку поспеху мінскае "Дынама" выходзіць у 2-м раўндзе на "Лакаматыў" з Заграбу.


Іншыя беларускія прадстаўнікі ў Лізе Еўропы — салігорскі "Шахцёр" і "Мінск" — стартуюць з 2-га кваліфікацыйнага раўнда.
 

Нагадаем, 24 чэрвеня прайшло лёсаванне і кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Сапернікам барысаўскага БАТЭ ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе будзе карагандзінскі "Шахцёр".