Мінскае "Дынама" ў гасцях разграміла "Нафтахімік"
Мінскія дынамаўцы ў Ніжнякамску / t.me/hcdinamoby/
Мінскае "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ у Ніжнякамску разграміла "Нафтахімік" — 5:1 (0:0, 3:0, 2:1). У другім перыядзе былі закінутыя тры шайбы, якія і вызначылі зыход паядынку. Яны на рахунку Данііла Ліпскага (22-я хвіліна), Крыса Цірні (33, у меншасці) і Вадзіма Шыпачова (36). У трэцім перыядзе двойчы вызначыўся Вадзім Мароз (50 і 52). Пасля гэтага гаспадары пляцоўкі змаглі закінуць адну шайбу.
Беларускі клуб захаваў за сабой 7-е месца ў Заходняй канферэнцыі.
2 лютага "Дынама" прымае на "Мінск-Арэне" омскі "Авангард".
t.me/hcdinamoby/