Мінскае "Дынама" сёння прымае заграбскі "Медвешчак"

Мінскае "Дынама" сёння прымае заграбскі  "Медвешчак"

У аўторак мінскае "Дынама" прымае заграбскі "Медвешчак". Чарговы матч рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі пройдзе на "Мінск-Арэне", пачатак у 19.30. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".

У Заходняй канферэнцыі мінскія дынамаўцы займаюць 9-е месца, у іх 38 ачкоў пасля 27 матчаў. "Медвешчак" пасля 29 гульняў мае 42 ачкі і займае 7-е месца.

У чэмпіянатах КХЛ "Дынама" і "Медвешчак" сустракаліся шэсць разоў, у іх па тры перамогі.

Фота: hcdinamo.by