Мінскае “Дынама” абыграла “Мядзвешчак” і паставіла рэкорд наведвальнасці

Гаспадары пляцоўкі выйгралі ў гасцей з Харватыі з лікам 4:3 (1:0, 1:1, 2:2), паведамляе БелаПАН.

На матчы прысутнічала 15 086 гледачоў — гэта рэкорд наведвальнасці сёлетняга сезону КХЛ. Папрэдняе дасягненне (15 003 гледача) было зафіксаванае на “Мінск-Арэне” 3 кастрычніка, калі “Дынама” прымала фінскі “Ёкерыт”.

Сярод дынамаўцаў шайбамі адзначыліся: Мэт Элісам, Раян Веске, Шарль Лінгле.
Пасля 31 гульні “Дынама” з 49 ачкамі займае шостае месца ў Заходняй канферэнцыі. Клуб атрымаў 13 перамог у асноўны час, 2 — у авертайме, 1 — па булітах; пацярпеў 11 паразаў у асноўны час, 1 — у авертайме і 3 — па булітах.

Наступныя два матчы “Дынама” правядзе ў гасцях: 3 снежня — супраць яраслаўскага “Лакаматыва”, 5 снежня — супраць падольскага “Віцязя”.