Мінск ізноў затапіла, спыняюцца тралейбусы і трамваі
Традыцыйны патоп на Нямізе / АТН
Моцная залева абрынулася на Мінск пад вечар 27 жніўня.
Дарогі ў некаторых раёнах традыцыйна аказаліся падтопленымі. У выніку спыняўся рух грамадскага транспарту — тралейбусаў і трамваяў, паведамляе "Мінсктранс".
Традыцыйна затапіла Нямігу — там быў прыпынены рух тралейбусаў у абодва бакі. На Партызанскім праспекце ў раёне Мотавелазавода быў прыпынены рух тралейбусаў у напрамку вуліцы Алега Кашавога. Праз падтапленне на вуліцы Даўгабродскай спыніўся рух трамваяў.
Праблемы з рухам транспарту ёсць і ў іншых раёнах сталіцы.
Папярэдняя магутная залева затапіла Мінск 18 ліпеня.