Міністр замежных спраў Германіі прыехала ў Бучу
10 траўня ва Украіну прыехала міністр замежных спраў Германіі Анналена Бербак. Яе візіт не анансаваўся. У аўторак Бербак разам з генпракурорам Украіны Ірынай Венедыктавай прыехала ў Бучу, якая вядомая ва ўсім свеце, як месца ваенных злачынстваў расійскіх вайскоўцаў. Анналена Бербак прызнаецца, што была моцна ўражаная пачутым і пабачаным там. Яна запэўніла Венедыктаву ў поўнай падтрымцы Германіі ў раскрыцці ваенных злачынстваў.
Таксама ў міністра замежных спраў Германіі запланаваная сустрэча з міністрам замежных спраў Украіны Змітром Кулебам. 10 траўня ў Кіеве зноў адкрыецца амбасада Германіі, якая не працавала з лютага.
Ірына Венедыктава і Анналена Бербак / Telegram