Міністэрства аховы здароўя: за суткі 1841 новы выпадак і 9 смерцяў ад COVID-19
Каранавірус у Беларусі / БЕЛТА
У Беларусі за мінулыя суткі афіцыйна зарэгістраваны 1841 новы выпадак COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго ў Беларусі было выяўлена 188 588 пацыентаў з каранавірусам.
Выпісаныя 1385 чалавек. З пачатку эпідэміі паправіўся 167 421 чалавек.
За суткі памерлі яшчэ 9 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй. Усяго памерлі 1394 чалавекі.
За суткі было зроблена 9230 тэстаў. За ўвесь перыяд эпідэміі — 3 мільёны 933 тысячы 309 тэстаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.