Мінімум 122 чалавекі затрымалі па справе "Гаюна"

Беларускі Гаюн

Беларускі Гаюн / Telegram

Праваабаронцам "Вясны" вядомы імёны 122 чалавек, затрыманых і змешчаных пад варту па справе "Беларускага Гаюна".

Агульная колькасць затрыманых, хутчэй за ўсё, значна большая, бо суды па гэтай справе праходзяць практычна штодзённа. Звычайна фігурантаў адпраўляюць на "хімію" або ў калонію. Вядома таксама, што некаторых затрыманых да суда адпускаюць пад залог.

У пачатку лютага 2025 года чат-бот тэлеграм-канала "Беларускі Гаюн" быў узламаны сілавікамі. Яны атрымалі доступ да персанальных даных беларусаў, якія дасылалі туды інфармацыю. Неўзабаве пасля гэтага праект абвясціў аб закрыцці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.