Мінчука затрымалі пасля таго, як ён скруціў пражэктары з білборда

Мінчука затрымалі пасля таго, як ён скруціў пражэктары з білборда

Пражэктарамі з вулічнага білборда вырашыў пажывіцца 22-гадовы мінчук. Уначы ён скруціў элементы асвятлення з рэкламнага білборда на вуліцы Ціміразева.

На яго няшчасце, усё гэта назірала з свайго акна мінчанка, якая выклікала на месца здарэння міліцыю. Дзяжурны нарад па гарачых слядах затрымаў мужчыну, у якога пры сабе знайшлі скрадзеныя пражэктары, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Дарэчы, высветлілася, што малады чалавек ужо быў раней судзімы за крадзяжы. Цяпер на яго пачалі чарговую крымінальную справу.