Мінчука абрабаваў мужчына, які спраўляў натуральныя патрэбы ў аўтобусе

Мінчука абрабаваў мужчына, які спраўляў натуральныя патрэбы ў аўтобусе

З заявай у Першамайскае РУУС Мінска звярнуўся мужчына, у якога скралі сумку з дакументамі, грашыма і асабістымі рэчамі, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі.

Мужчына распавёў, што ехаў у аўтобусе і заўважыў, як адзін з пасажыраў спраўляе натуральныя патрэбы проста ў салоне. Мужчына зрабіў хулігану заўвагу, а той у адказ пачаў чапляцца і правакаваць бойку. Хуліган прапанаваў выйсці з аўтобуса на прыпынку. Пацярпелы пагадзіўся, бо падумаў, што гэта дапаможа пагасіць канфлікт. Аднак на вуліцы зламыснік выхапіў у яго сумку і ўцёк.

Праваахоўнікі хутка высветлілі зламысніка і затрымалі ягою Гэта 47-гадовы мінчук, які працаваў мантажнікам на адной з будаўнічых фірмаў. Раней мужчына ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж, забойства і выкраданне транспартнага сродку.

Цяпер на яго пачалі крымінальную справу за рабаванне.