Мінчук атрымаў 15 сутак за фота прапагандыста, якое адаслаў блогеру Матольку
34-гадовы жыхар Мінска Андрэй Антонаў атрымаў 15 сутак арышту за тое, што адаслаў фота прапагандыста Аляксандра Бянько блогеру Антону Матольку.
На фота меркавана аўтар прапагантыстскага каналу "Жёлтые сливы" набывае ў краме алкаголь. Яно з'явілася ў ТГ Антона Матолькі, прызнаным уладамі экстрэмістскім. 24 чэрвеня Матолька паведаміў, што хлопец, які зрабіў фота, затрыманы.
Як піша @viasnanazirae, 28 чэрвеня у судзе Маскоўскага раёна Антонава судзілі па справе за "дробнае хуліганства" (арт. 19.1 КаАП). Атрымліваецца, цяпер можна загрымець на Акрэсціна нават за фота.