Мінчаніна, вінаватага ў ДТЗ на вуліцы Гая, чакае новая псіхіятрычная экспертыза

Мінчаніна, вінаватага ў ДТЗ на вуліцы Гая, чакае новая псіхіятрычная экспертыза

Мінскага бізнэсмена Эдуарда Шалкевіча, які замахваўся на жыццё сваіх родных і ўчыніў смяротнае ДТЗ на сталічнай вуліцы Гая, накіроўваюць на паўторную судова-псіхіятрычную экспертызу. Такое рашэнне прыняў Мінскі гарадскі суд, які ў новым складзе разглядае гэтую справу, паведамляе БелаПАН.

Першае судовае паседжанне новага складу суда адбылося 9 кастрычніка. Як і ранейшыя слуханні — у Мінскім гарадскі і Вярхоўным судзе, цяперашнія праходзяць у зачыненым рэжыме.

8 лістапада мінулага года Шалкевіч параніў нажом сваю жонку і дваіх малалетніх дзяцей. Пасля гэтага ён сеў за руль свайго “Аўдзі-А8” і здзейсніў дарожную аварыю, у якой загінула сямейная пара. У момант інцыдэнту ён быў цвярозым.  

Спачатку яго вызвалілі ад крымінальнай адказнасці: прызналі неадэкватным і прызначылі псіхіятрычнае лекаванне, а аднак затым судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда адмяніла пастанову Мінскага гарсуда і наікравала справу на новы разбор. Прычынай гэтага сталі сумневы ў выніках першай экспертызы.