Мінадукацыі выправіла памылку ў атэстатах
Атэстаты былі на трасянцы
Мінадукацыі Беларусі выправіла памылку ў атэстатах аб сярэдняй адукацыі, на якую СМІ звярнулі ўвагу яшчэ ў чэрвені. Ва ўсіх дакументах аб адукацыі новага ўзору прысутнічала слова "фамілія" замест слова "прозвішча". Атрымліваецца, што напісалі яго на трасянцы.
6 верасня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале РБ была апублікаваная пастанова Мінадукацыі (№ 215 ад 31 ліпеня 2023-га), якой і ўносяцца адпаведныя змены. Замест "фамілія і ініцыялы" цяпер у дакументах будуць пісаць "ініцыялы і прозвішча".