Мінабароны Украіны расказала, як ваюе трафейны расійскі "Панцыр-С1"
Мінабароны Украіны расказала, як ваюе супраць расійскай арміі трафейны расійскі "Панцыр-С1". Самаходны зенітны ракетна-гарматны комплекс ужо збіў першую цэль.
"Панцыр-С1" быў захоплены ўкраінцамі ў адным з баёў і ўмацаваў супрацьпаветраную абарону Узброеных сіл Украіны. "Нашы зенітчыкі паспяхова экспуатуюць трафейную тэхніку, — паведамляе ўкраінскае Мінабароны. — ...Да яго аўтаматычных гармат падыходзяць 30-міліметровыя снарады, якія ёсць у нас на ўзбраенні".
"Панцыр-С1" прыкрывае ад атакі з паветра цывільныя і вайсковыя аб'екты. У камандаванні Паветраных Сіл Узброеных сіл Украіны не сталі ўдакладняць, якая цэль была ліквідавана зенітным ракетна-гарматным комплексам. Шкадуюць, што не маюць іх цэлага дывізіёна. Украінскія вайскоўцы спадзяюцца, што падчас будучага контрнаступу атрымаецца захапіць новую расійскую трафейную тэхніку.