Мінабароны Украіны: акупанты пачалі наступ на Марыупаль па гуманітарным калідоры

Мінабароны Украіны: акупанты пачалі наступ на Марыупаль па гуманітарным калідоры

Расійскія войскі пачалі наступ на Марыупаль у напрамку гуманітарнага калідора, паведамляе прэс-служба Мінабароны Украіны.

Сёння для вывазу мірных грамадзян быў арганізаваны гуманітарны калідор з Марыупаля. Украінскія абаронцы горада расчысцілі дарогі ад мін, знялі інжынерныя загароды і г.д.

"Тым не менш, акупанты не выпусцілі дзяцей, жанчын, пажылых людзей з горада. Вораг пачаў атаку менавіта ў напрамку гуманітарнага калідора", — заяўляюць у Мінабароны Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.